epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Сквернае» месца

Сквер на колішніх могілках —

сквернае месца,

Негуманны закон руйнаванню даў ход...

На струхнелых касцях

сёння хтосьці смяецца,

Тут, дзе слёзы ліліся —

гучыць анекдот.

 

Ёсць святое паняцце —

намоленасць Храма,

Дзе паветра само,

як да Бога акно.

Тут, над скверам,

паветра жывое таксама,

З плачу, з болю,

з трагедый шматлікіх яно.

 

Мы ад лёсаў мінулых

шыбуем імпэтна,

Мы ствараем бязлітасны

свет забыцця —

Нішчым кволыя душы свае непрыкметна

І растоптваем душы паўшоўшых з жыцця.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.