epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сляды

Калі нехта

Недзе блудзіць

І не выйдзе сам з бяды,

Адшукаць такога будзе

Без праблем —

Былі б сляды.

 

І па відавочным следзе,

Па слядах

былых падзей,

Знойдзецца блукацель недзе

І «адблудзіць»

Да людзей.

 

Ў творчым свеце

цесна стала

Паміж твораў

І гадоў.

Ў ім блукацеляў

Нямала,

Праўда, значна менш слядоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.