epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слаўлю жыццё!

Слаўлю жыццё,

Хоць я сам і бясслаўны,

Так, як бы славіў няўрод жыта жнец,

Так, як бы славіў пінжак безрукаўны,

Бо не хапіла тканіны — сам швец.

 

Слаўлю жыццё,

Хоць і мне не хапала

Хлеба, адзення, абутку — ўсяго.

Хоць дасталося пакутаў не мала,

Хоць хтосьці здзекваўся з лёсу майго.

 

Слаўлю жыццё —

Па душы хрысцьяніна,

Дробязі-крыўды адсоўваю ў кут.

Наша жыццё — гэта Бога даніна,

Непараўнальны, намолены цуд.

 

Слаўлю жыццё!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.