epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слава!

Ты адзін у нас,

Вялікі Божа,

Верай кананічнай,

Зоркай новай.

 

Праваслаўны я,

Ў Касцёл заходжу

Наталіцца

Беларускай мовай.

 

Мова беларуская

Няміла

Для Царквы,

Што выклікае скруху.

 

Каталіцтва

Мову прытуліла —

Слава

Ойчу,

Сыну,

Святадуху!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.