epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слова

За слова — слава,

за слова — й да адказу.

Праклён у слове і удзячнасць нам.

У слове ёсць і святасць, і абраза,

У слове — зброя й лекавы бальзам.

 

Агучыць слова і прысуд суровы

Тым, хто яго ўжывае абы-як.

Цікава ўсё ж!

Адны і тыя ж словы

Паэтаў нараджаюць і пісак.

 

У слове ёсць душа і моц жывая,

Яно было пярвей за ўвесь сусвет...

Паэтаў нецікавых не бывае,

Бо той, хто шэрасць плодзіць —

не паэт!


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.