epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слова

Абрыне, уздыме нанова,

Народзіць пачуцці і згасіць,

Накрые тугой і ашчасціць —

Такая вось сіла у Слова.

 

Узнесены Словам і я быў,

Абрынуты ім шматразова.

У Слове — і Бог,

Ў ім — і д’ябал,

Свет цэлы нясе ў сабе Слова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.