epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слова веры

Я падсудны прад вамі,

чытачы, мае суддзі,

Я кранаю ўсіх лёсы

праўдзівасцю слоў.

Памыляецца кожны,

мы — усе з вамі людзі,

А паэт на памылку

не мае правоў.

 

Праўда горкай бывае,

ад праўды збавенне

Прайдзісвет выбірае

і хітры наш век.

Ўсё бывае — і хтось

адступіў ад сумлення,

А паэт без сумлення —

ці ж гэта паэт?

 

Колькі выклікаў ёсць

дваццаць першага века,

Пераможа дабро —

ў гэта вераць не ўсе.

Шчыра верыць паэт

у дабро, ў чалавека,

Слова веры

Да кожнага сэрца нясе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.