epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Слушная парада

— Абноўку я купіў!

— Няўжо?

Сусед суседу хваліцца.

— Купіў двухствольнае ружжо!

— Ды хай яно праваліцца!

 

— Чаму? — спытаў сусед-хвалько,—

Няўжо ты тым усцешаны,

Што мазаць буду «ў малако»,

Дзічыне на пацешыну?

 

Ды не! Хутчэй наадварот,

Ружжо — бяда двухствольная.

Рыдлёўка, кажуць, раз на год

І тая стрэліць здольная...

 

Цяпер хвалько шыбуе ў лес

На паляванне раніцай,

З рыдлёўкаю наперавес,

З ёй шанцаў менш параніцца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.