epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Шмат нязгоды

Трэба жыць,

хоць перашкодаў зграя,

Ўсё прымаць —

жалобны стол і баль.

Па жыцці дарога не прамая

І зусім няроўная, на жаль.

 

Ўсё прымаць — прагматыкі ёсць людзі,

Можа, праўда і на іх баку.

Згоды з Богам у мяне не будзе,

Шмат нязгоды на маім вяку.

 

Лёс мой — мой!

Прэтэнзій — аніводнай,

Ўсё, што заслужыў,

прымаю я.

Колькі ў свеце

зніклых і гаротных,

За другіх баліць душа мая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.