epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Смерць невінаватым»!

Светлай памяці

роднага брата Косціка

 

Хто наслаў такую смерць на брата,

Хай цябе такая ж не міне.

Ў чым перад табой ён вінаваты?

Будзь ты, невядомы, тройчы кляты!

І прымі нянанавісць ад мяне.

 

Хто б ні быў ты —

Бог ці д’ябал люты,

«Смерць невінаватым!» — ваш пароль.

Вам бы тыя, братавы пакуты,

І фізічны, і душэўны боль.

 

Ён з грахом не зведаўся —

Ні з водным,

Ён так жыў, яму бы жыць і жыць...

Дык няўжо,

Каб звацца богаўгодным

Трэба красці,

Злыднічаць,

Грашыць?..



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.