epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Смутку цень

Калышацца тужліва далягляд,

І неба падсумоўвае яму,

І сонечны брыльянт

ў мільён карат,

За хмарку захінаецца.

Чаму?

 

І смех чуваць, і музыка радзей,

Натурыўся жыцця сучасны дах.

І стрыманасць пануе між людзей,

Й заглыбленасць мінулага ў вачах.

 

І зразумела кожнаму, без слоў,

Адкуль ён,

Гэты страшны смутку цень —

Дваццаць другога чэрвеня... Ізноў

Настаў чарговы раз жалобны дзень.

22 чэрвеня 2018 г.


22.06.2018

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.