epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сняжыць

Ужо папахвае зiмой,

Сняжыць, паветра халаднее...

Куды прывёў жыццёвы мой,

Такi складаны шлях мой? Дзе я?

 

Навокал людзi — я мiж iх,

Нiяк не разбяруся з iмi:

Цi я — чужы сярод сваiх,

Цi сталi многiя чужымi?

 

Цi так i будуць днi сняжыць?

Цi прыйдзе сонца з цёплым маем?

Цi выжывем i будзем жыць?

Цi глухнем, слепнем, дажываем?..


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.