epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Снегапад

Віруе снегапад бялёсы

У вышыні над галавой.

Сняжынкі —

быццам нашы лёсы,

Іх шмат —

у кожнай танец свой.

 

Шмат да зямлі іх далятае,

Віхурыстых ганцоў зімы.

Іх безліч тае і знікае,

Як неўпрыкмет

знікаем мы.

 

І ўсё ж,

сняжынак тае маласць,

А большасць —

да вясны ляжыць.

Тады вясна —

для снега старасць...

Пажыць бы ў старасці...

Пажыць...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.