epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сны

Што ні ноч — то новы сон,

Што ні сон — пакуты:

То ў душы наводзяць «шмон»,

То на думкі путы.

 

То піхаюць у дрыгву

Словы іншаверца,

То ссякаюць галаву,

То з’ядаюць сэрца.

 

Родны край — то «ох», то «ах» —

Стыне кроў у жылах...

А чаму ў дзіцячых снах

Лётаў я на крылах?..


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.