epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сны і мары

Ой, заснуць бы мне,

Забыцца,

Ды не спіцца.

Мо з’явілася бы ў сне

Мне чараўніца.

 

Дораць

Толькі сны пакуль

Яе чары.

Хто яна?

Чыя?

Адкуль?

Мабыць, з мары?

 

У рэальным бы

Жыцці

Нам сустрэцца.

Адшукаць яе,

Знайсці,

Прагне сэрца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.