epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сны канчаюцца

Ёсць часовае,

Ёсць часовыя.

Будзе новае —

Будуць новыя.

 

Пераменіцца,

Перамелецца.

Пераацэніцца —

Куды дзенецца?

 

Адмятаецца

Ўсё двухлічнае.

Сны канчаюцца

Летаргічныя.

 

На няшчырае

Слова ловімся.

Адзамбіруем

І адновімся.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.