epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сон

О, што я сніў мінулай ноччу!

(Прачнуўся — лёд ільдом.)

Нібыта я з Гаморы крочыў

Ў вядомы ўсім Садом.

 

І так я там «садоміў» з густам,

Спакусы піў да дна.

І ад таго, што стаў распустай,

П’янеў, як ад віна.

 

Мой сон штарміў дзевяцібальна,

Як самы грэшны грэх...

Што сон?!

Мы і ў жыцці рэальным

Не проць начных уцех.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.