epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сон

Ранняга захаду сківіца

Чырванню пазяхае.

Вечар да ночы хіліцца

Ветрык-блазнюк сціхае.

 

Цемра спалохам заячым

Крáдзецца асцярожна.

Месячык неміргаючы —

Кожнаму спадарожны.

 

Неба фарсіста зорыцца —

У захапленні абшары.

Ноч-апоўнач бадзёрыцца,

Рупіцца, гаспадарыць.

 

Ноч... Цішыня цыкадзіцца...

Ў саснілае веру й не веру.

Цікава, мой сон ці спраўдзіцца —

Выйду на двор, праверу.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.