epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сонца

Бог сонца Ра,

напэўна б, з неба збёг,

Каб ведаць мог,

што ён для сонца — лішні,

Што сонца і само —

прызнаны Бог,

Яно — і веліч,

і яно — Ўсявышні.

 

Паклон табе, свяціла.

ад людзей

І ад раслін —

ад усяго жывога!

Мы да царквы

звяртаемся радзей,

Чым да цябе,

твайго святла святога.

 

Зямлі ты дорыш

цеплыню, святло

Й наступны дзень —

яго мільённа множыш.

Але ў табе й затоенае зло —

Ты ўраз усё жывое

знішчыць можаш.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.