epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сонца не ўбачу

Сэрца — у смутку, жалобе, журбе,

Мары — памылка...

Як навучыцца жыць без цябе,

Родны Гаўрылка?

 

Лёсу разлом, назаўжды перакос,

Цемра наўкола...

Ты за сабой у зямельку панёс

Шчырасць анёла.

 

Крылаў душа не разгорне мая

Сонца не ўбачу...

Клічу і клічу мінулае я,

Плачу і плачу...


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.