epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сорак дзён

Як не стала цябе, родны наш —

сорак дзён,

Сорак дзён у самоце, жалобе, журбе.

Ах, туманнасць мінулага,

прывіднасць, сон,

Ні спаткацца з табой,

Ні пакратаць цябе.

 

Сорак дзён, як між намі паўстала сцяна,

Як з бясхмарнасці лёсу твайго

грымнуў гром.

Што ж ты, Бог, утварыў,

лепей знікла б яна,

А не той, хто ледзь толькі спаткаўся з жыццём.

 

У душы, у жыцці, у мазгах — кавардак,

Ды раптоўнай бяды з-завугольны ашчэр.

Застаецца адно —

сціснуць сэрца ў камяк —

На каго спадзявацца?

Хоць вер хоць не вер.

13.ІХ.2019



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.