epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спадчына жывая

Хоць памяць — спадчына святая,

Патрафіць кожнаму наўрад.

Падзеяў многа захавае,

Імёнаў ушануе шмат.

 

У памяці даведнік коўзкі,

Яго нашчадак палістаў:

— А-а, Давідовіч...

Хто такоўскі?

Не чуў, не бачыў, не чытаў.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.