epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спасцігаем

Стацыянарна вучымся, надомна,

Прымаем з асалодай творчай мукі.

Ўсё чалавецтва цягнецца нястомна

Да розных ведаў, да святла навукі.

 

І адступаюць непісьменства цені,

Бо ўсе мы прыкладаем намаганні —

Ступіць на навуковыя ступені

І дарасці да навуковых званняў.

 

Навука жыць, па ёй ідзем мы краем,

Галоўная для ўсіх нас небяспека —

Мы ўсё мяркуем, цяжка спасцігаем,

Як палюбіць жывога чалавека.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.