epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спаткацца з неспатканым

Спаткацца з неспатканым —

во цікава!

І што яно падорыць?

Радасць?

Шок?

Спаткацца з неспатканым —

сёння з’ява,

Магчыма — у нязведанае крок.

 

Здаецца, лёс падараваў спатканні

З усім, што можна напаткаць —

праз край.

Я сустракаў і здраду,

і каханне,

Падзенні, ўзлёты, і расчараванні,

Сяброўства, страты,

боль душы, адчай.

 

Жыццё на шмат чаго адкрыла вочы,

На таямніцы многія свае

Насустрач новым я

сустрэчам крочу,

Вось толькі б не спаткаць

пакуль ЯЕ.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.