epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спатыкач

Свеціць месяц кожны месяц,

Ноч не кожную, хоць плач.

Тады ногі цемру месяць,

Спасцігаюць спатыкач.

 

Сонцам крочыць больш прывычна

Да каханай.

Ноччу ўсё ж,

Больш прыемна й рамантычна,

Больш спакойна, да таго ж.

 

Ні вачэй табе цікаўных,

Ні пляткарскіх языкоў.

Спатыкаюся я спраўна

Цёмнай ноччу, зноў і зноў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.