epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спіраль

Мне у маленстве думку ўклалі,

Не, не да сэрца, да вушэй:

Жыццё імкнецца па спіралі —

Віток — вышэй,

Віток — вышэй.

 

Пазней і сэрца сэнс адчула

Тых слоў, гукаючых здалёк.

Жыццё свядома і прачула

Рабіла за вітком віток.

 

І гэтак шмат гадоў руплівых,

Уверх імкнуўся, як ніхто.

О колькі іх, віткоў шчаслівых —

Віток!

Віток...

Віто-о...

Віто-о-о...

 

Адкрыў я раптам на спіралі

Звышнепрыемнасці сюрпрыз:

Мне ж у маленстве не сказалі,

Што прывядзе спіраль уніз.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.