epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Споведзь

Грахі мае сумленне ловіць

Старанна па мінулым шнырыць.

Да поўні я прыйшоў на споведзь —

Без сведак ноч

Душу мне шчырыць.

 

Грахі маё сумленне месяць,

Ліюць тугу

Ў мой лёс вірлівы.

Ты, кажуць, рэгулюеш, месяц,

Адлівы зла,

Дабра прылівы.

 

З табой прыемна, месяц-браце,

Адкрыцца, па-сяброўску гэтак.

Лягчэй без сведак спавядацца,

Чым на цябе

Мне выць без сведак.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.