epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Спробны крок

Абшары мутныя прыбелены

Зрэдзь зацярушаным сняжком.

І нібы дыванок пасцелены

Між яблынь сонных за акном.

 

Не, першы снег сябруе з таласцю,

Ён сыдзе — не надыдзе шок.

Таму зіма пакуль не ў сталасці,

А робіць толькі спробны крок.

 

Гадзіна — і ужо за вокнамі

Няма між яблынь дыванка.

Зіма, ўсе дні, якія «мокрыя»,

Іх забярэ ў сакавіка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.