epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ссірацелая хаціна

Я ў вёску еду,

як на свята,

Там родны кут,

там мой Парнас.

Я ў вёску еду,

як да кáта —

Там рве душу

мінулы час.

 

Там раняць сэрца успаміны,

Абліччы родных, галасы,

Там з ссірацелае хаціны —

Знямелы сум —

на ўсе часы.

 

Пакінулі

хаціну святы —

Дзе ўсе? —

пытае кожны кут...

Я — пасярод

бацькоўскай хаты,

Я — быццам нейкі

прывід тут.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.