epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Стала меней святога

Год імклівых вадзіца

Родных знесла ў нябыт...

Да каго прытуліцца?

З кім цяпер падзяліцца

Незлічонасцю крыўд?

 

Крыўды, поўныя болю,

Горкім дзёгцем ў жыцці.

Родным ўсім праз нядолю.

Давялося прайсці.

 

І ў вайну гаравалі,

Ўсе глынулі бяды.

І капейкі страсалі

Па жыцці ў сацгады.

 

Спрацаваліся кожны,

Штось усё ж набылі —

Жыць, здавалася б, можна,

Ды няма ўжо калі.

 

Кожны шчыра й сумленна

Да канца крыж свой нёс.

Ды жыццё праз калена

Гнула кожнага лёс.

 

Давялося да Бога,

Ў іншы свет ім ісці.

Значна меней святога

Стала ў жорсткім жыцці.

 

Ах, ты лёс мой, атрута!

І мяне долу гне.

Ўся бязлітасць пакутаў —

Як апошняму, мне.

 

Нам гады лёсы крэсляць

Без ніякіх умоў...

Цяжка бачыць мне дзесяць

Надмагільных крыжоў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.