epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Старонкі жыцця

Якую старонку жыцця гартаю?

Апошнюю?

Прадапошнюю?

Быў том не малы,

Зноў перачытаю —

І памятую кожную.

 

На кожным этапе жыцця

здавалася,

Што кожная —

Найцікавая.

Таму і пісалася,

Таму і стваралася

Шчырае,

Яскравае.

 

Я зноў за пісьмовым

сталом жыццёвым —

Руплюся,

Завіхаюся.

Цяпер жа, у кожным

творы новым

Нярэдка ў грахах сваіх

Каюся.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.