epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Старт і фініш

О лёс мой, каляровы й чорна-белы!

О думкі, суцяшальныя й назолы

Пра старт жыццёвы блазнюкова-смелы,

Пра фініш, нечакана невясёлы.

 

Пішы, малюй, хоць наварочай горы,

Ўсё гэта мітусню не пераважыць.

Памры я сёння, знікні мае творы —

І хто такую драбязу заўважыць?..


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.