epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што я магу?

Мой родны край,

ты ўзгадаваў мяне,

Вядзе мяне

твая любоў святая.

А што ў адказ?

Каго яно кране,

Вершаскладанне,

хто яго чытае?

 

Мой родны край —

зямля на ўсе бакі,

Здзяйсненні,

а не Задыяка знакі.

Што я магу?

І ўсё ж прымі радкі

Ўзаемнае любові

І падзякі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.