epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што я пакінуў?

Глынуў маю песню сусветны, імпэтны

Раздрай шматгалосы.

У плыні стагоддзяў

расстаў непрыкметна

Ручай майго лёсу.

 

Няўмольна руйнуюць

стагоддзі-тытаны

Свет памяці дзіўны

А што я пакінуў?

Нікім не чытаны

Стос твораў архіўны.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.