epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што я забыўся тут?

Я быў ля мора,

быў ля акіяна,

Ды беларус я ўсё-ткі нездарма —

На хвалі гляну,

на ўзбярэжжа гляну,

І засумую —

лесу тут няма.

 

І што мне спёка?

Што мне пляж сыпучы?

Што для мяне

вады бязмежнай гладзь?

І што мне пальмы —

лісце, як анучы?

Ўсё гэта ёсць,

а лесу не відаць.

 

Далёка дзесь

Радзімы паднябессе,

Дзе бусел асяняе родны кут.

Сумую я па беларускім лесе,

І думаю: —

Што я забыўся тут?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.