epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што яшчэ трэба!

І хоць іду я Шляхам Млечным,

На ім за мной — за словам слова,

Нішто пад месяцам не вечна,

Нішто пад месяцам не нова.

 

Мае няўрымслівыя вёсны,

Маю⇶ духоўную «маёмасць»,

Сучасныя уткалі кросны

У будучую невядомасць.

 

А я ўсё Шляхам Млечным крочу,

Рыфмую сэрца з зорным небам,

Душу рыфмую з зорнай ноччу —

А што яшчэ для вершаў трэба!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.