беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Бор — задуменны,
Не тары-бары
Тоіць нязменна
Нейкія мары.
Шчыры, адкрыты,
Вечна зялёны.
Бронзай памыты,
Безабаронны.
Ён не сутуліць
Стромкія плечы.
Бор і прытуліць,
Боль наш залечыць.
Пахне тут хвоя,
Пахне жывіца.
Дзе твае мроі?
Што табе сніцца?
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая