epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што тут благога?

Адкіну сціпласць...

Хацеў я спадабацца

Дзяўчатам — знешнасцю,

надзейнасцю — сябрам.

Каб быць сваім —

бывала, пасля працы

То з тым, то з сім

закідваў па сто грам.

 

Што тут благога?

Прыемна быць прыемным,

У калектыве,

які завём сям’ёй.

Ў сістэме —

Можна жыць і безсістэмным,

Галоўнае —

Каб быць карысным ёй.

 

І чытачу

Я спадабацца рады,

Й калегу,

Хто ў спіну нярэдка б’е.

Душа згарэць гатова без ашчады,

Каб толькі полымя

заўважылі яе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.