epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што з таго?

Вунь, вогнішча гарыць яскрава,

Шугае жар, ды што з таго,

Калі налева і направа

Ані душы каля яго.

 

І хоць агонь гарэў без спешкі,

Фарсіста, ад жыцця ў баку,

Ён дагарэў — і галавешкі

Астылі, нават ні дымку.

 

Гару і я самааддана,

Ды час мне ў твар сказаў і ўслых:

«Гарэць самому не складана,

Ты запалі сабой другіх».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.