epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Што за прычына?

Ну й нажыў сабе ён пару —

Ні сабе, ні людзям.

Даў жа лёс яму пачвару,

Ўсё «налева» блудзе.

 

Гулённая сцярвоціна,

Гадота-ванітоціна.

 

Ён яе выхоўваў слоўмі,

Перакоўваў сорамам.

Бабы ж мысляць не галоўмі,

А інакшым органам.

 

Ах вы, племя... ёвае,

Семя чарцюковае.

 

Кажуць, загуляў мужчына —

Жонка вінаватая.

Ну а тут, што за прычына?

Што за тайна клятая?

 

Лепш, чым тут разгадваць,

На сябе паглядваць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.