epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Стогне вецер

Стогне вецер, як шалёны,

I iмчыцца дзiкiм лётам.

А адкуль? Напэўна, з зоны,

З той, што за калючым дротам.

 

Ой, пабачыў ён, пабачыў,

А прывыкнуць немагчыма —

Вёскi, гарады i дачы

Зеўраюць мёртвымi вачыма.

 

Подых атамнага века,

Жах чарнобыльскай навалы —

Нi душы, нi чалавека,

Толькi цень бяды трывалы.

 

Вось чаму з мясцiн тых клятых

Вецер з жахам прэч iмчыцца —

I нясе ён горыч страты

I... гарачыя «часцiцы».


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.