epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Стол

Ах, мой стол, драўляны стол,

Стол мой самаробны,

I цябе знявечыў дол —

Стаў ты, стол, жалобны.

 

За табой сядзелі ўсе,

З намі — мама, тата...

Ведаў я, што прынясе

Лёс жалобу ў хату.

 

Але думкі тыя гнаў,

Зберагаў пяшчоту...

Час настаў, і я спазнаў

Страту, адзіноту.

 

Да мінулага — сцяна,

Стол не ў радасць болей.

Чарку п’ю, але яна

Горкая ад болю.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.