epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Страшны звер

Больш страшнага не маюць звера

Палі, лясы,

Чым чалавека-бракан’ера

Ва ўсе часы.

 

Сябе ён лічыць незалежным

Ад забарон.

Кіруецца нутром драпежным

Заўсёды ён.

 

Забойствуе ён, і з-пад фараў,

Начэй не спіць.

З сумлення кроў сваіх ахвяраў

Яму не змыць.

 

Яму лютуецца з ахвотай

Заўжды й цяпер.

Зноў цісне на курок употай

Звер-бракан’ер.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.