epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Страта

Я плачу, крычу:

дзе мая тут віна?..

 

Каця Лышчышына

 

І я пакутую —

у чым

Твая віна, анёл бязгрэшны?

За што над лёсам над тваім,

Адбыўся жорсткі суд паспешны?

 

Твой першы паэтычны крок

Апошнім стаў на ўзлёце мары.

Твой крык перадсмяротны й шок:

«Ці ж заслугоўваю я кары?»

 

Ты заслугоўвала жыцця,

Жыцця, кахання, кніг узнёслых.

Цябе, нявіннае дзіця,

Падсцерагла віна дарослых.

 

За жах Чарнобыльскі прабач,

Пакутую, душа за сведку.

Цябе не вернеш — плач ні плач,

Цябе, жанчыну і паэтку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.