epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Штрыхі

Кароткая памяць

Вядзе да бяды.

 

Хвіліны параняць,

Загояць гады.

 

Салодкае слова

Нярэдка гарчыць.

 

Ў жыцці выпадковых

Людзей не злічыць.

 

След ісціны дзесьці —

Маланкавы стрыж.

 

Нялёгка данесці

Да долу свой крыж.

 

Сцвярджаецца важка:

Любою цаной.

 

Больш важна, больш цяжка

Самім быць сабой.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.