epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сучаснае

У віры гісторыі, быццам у палоне,

Беларусь змагаецца, стогне, ледзь не тоне,

Беларусь пакутуе, Беларусь канае,

Ды не ўсіх, не кожнага гэта закранае.

Корпаемся ў дробязях, мітусімся, плачам,

А ў жыцці галоўнага — сорамна — не бачым.

Здзіўлены, збянтэжаны людзі ва ўсім свеце:

— Як жа маці родную не шануюць дзеці!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.