epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сучаснасці фасад

Як кажуць, мы —

сучаснасці фасад,

Належым да саюзаў,

Аб’яднанняў,

У прафсаюзу,

Ў партыях нас шмат —

Грамадству служым

шчыра, без ваганняў.

 

Я страціў сябра

лепшага свайго,

Не маючы і ў думках

Святатацтва.

І чым я так абразіць

Мог яго,

Калі сказаў яму:

— Ты — член грамадства.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.