epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Сучаснікі мае

Праз цяжкасці ішоў я з вамі, людзі,

І сёння вецер часу ў грудзі б’е.

За ўсё, за ўсё, што ў нас было і будзе,

Падзяка вам, сучаснікі мае.

 

Пасля вайны, жыцця перыяд ранні

Нас загартоўваў і сёння — пакрысе.

Мы праз усе прайшлі выпрабаванні,

Мы адзначалі разам святы ўсе.

 

Каб нашы справы не знікалі ў Лету,

Мы ўсе жылі для будучых людзей.

Жыцця перадаём мы эстафету

У рукі светлых мэтаў і надзей.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.