epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Судны час

Мы штогод у жыцці

ўспамінаем радзей і радзей,

Што зямля нас і корміць,

і поіць ад веку у век,

Што зямля нам не служка,

шар Зямны не уласнасць людзей,

Што на ёй —

кропля ў моры жыцця чалавек.

 

Што ў жыцці чалавек —

над прыродай не злосны асілак,

Ён зямлі не ўладар,

а дзіця, а часцінка яе.

Чалавецтва зрабіла памылку —

памылку памылак,

Як вампір той, што кроў

парадзіхіну п’е.

 

Шар Зямны не пацерпіць далей

чалавека-пралазу,

Зменіць літасць на кару,

якую абрыне на нас.

Ой, прыцягне зямля

За вар’яцтва людзей да адказу!

Не міне прагавітых людзей

Судны час!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.