epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Судны дзень

Выток жыцця... Зародкавасць, радзіны...

І вось рака майго жыцця цячэ!

Мой судны дзень і судная гадзіна

Нябачныя — наперадзе яшчэ.

 

Жыву-брыду... то плённа, то марудна,

То мары ў сэрцы, то падзей асцё...

Знянацку, раптам дзень прыходзіць судны,

Бо, як маланка, грэшнае жыццё.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.